Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ сустрэўся з пасламі краінаў Еўрасаюза
Святы Айцец
10.02.2009 20:59

Працягваць аказваць дапамогу Афрыцы, наладжваць партнёрскія адносіны і вырашыць існуючыя канфлікты — да гэтага заклікаў кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас сустрэчы з пасламі еўрапейскіх краінаў, якая адбылася 10 лютага 2009 г. у Апостальскай Сталіцы.

Кардынал Бэртонэ перасцерагаў дыпламатаў ад спакусы эксплуатацыі афрыканскіх краінаў і заклікаў да наладжвання з імі партнёрскіх адносінаў, захоўваючы пры гэтым пашану да годнасці і правоў мясцовага насельніцтва. Выказваючы падзяку за аказаную дапамогу, кардынал Бэртонэ заклікаў да далейшай падтрымкі краінаў Афрыкі, нягледзячы на эканамічны і фінансавы крызіс.

Кажучы пра праблемы краінаў Блізкага Усходу, кардынал Тарчызіо падкрэсліў неабходнасць шанавання абгрунтаваных імкненняў усіх жыхароў рэгіёну. Асаблівым чынам заклікаў кіраўнікоў Ізраіля і Палестыны да канкрэтных крокаў на шляху супакою і прымірэння.

Што датычыцца сітуацыі ў сектары Газа, то тут неабходным прыярытэтам Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці назваў забеспячэнне насельніцтва гуманітарнай дапамогай, рэалізацыю дзейнасці, накіраванай на супрацьстаянне насіллю з абодвух бакоў.

«Вайна і нянавісць не з’яўляюцца шляхам вырашэння праблемаў. (...) Па сутнасці, гаворка ідзе аб праўдзе, падцверджанай навейшай гісторыяй Святой Зямлі», — звяртаўся да дыпламатаў краінаў Еўрапейскага Саюза кардынал Бэртонэ.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.