Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ: Дзяржава Ватыкан як гарантыя незалежнасці Папы
Святы Айцец
13.02.2009 18:14
«Інстытут Дзяржавы Ватыкан гарантуе Папу незалежнасць ад якіх-небудзь палітычных уздзеянняў, а таксама свабоду ў кіраванні паўсюдным Касцёлам», — сцвердзіў кардынал Тарчызіо Бэртонэ. 12 лютага 2009 г. у Рыме Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI адкрыў сімпозіум, прысвечаны 80-годдзю падпісання Латэранскіх пагадненняў і ўтварэння Дзяржавы Ватыкан.

Іерарх адзначыў асаблівыя заслугі папы Пія XІ ва ўтварэнні Горада Дзяржавы Ватыкан. Утварэнне дзяржавы азначала акрэсленне яе тэрыторыі, што з’яўляецца толькі неабходным мінімумам для забеспячэння Папу незалежнасці ад знешніх фактараў. Праз гэта выразней падкрэсліваецца звышнатуральная місія Касцёла, а Папу Рымскаму гарантуецца незалежнасць ад якіх-небудзь палітычных уздзеянняў і свабода ў кіраванні паўсюдным Касцёлам.

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці нагадаў пра некаторыя падзеі апошніх 80-ці гадоў, у якіх Дзяржава Ватыкан, дзякуючы сваёй суверэннасці, адыграла важную гістарычную ролю.

На сваёй тэрыторыі папа Пій XII мог весці справу міласэрнасці у маштабах усёй Еўропы: дапамагаў яе жыхарам, наладжваў кантакты з людзьмі, якія знаходзіліся за лініяй фронта.

Кардынал Тарчызіо Бэртонэ скіраваў словы ўдзячнасці да ўраду Італіі за выкананне прынятых абавязкаў перад Дзяржавай Ватыкан на працягу мінулых 80-ці гадоў.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.