Арцыбіскуп Фізікелла: дзіця павінна быць плодам кахання, а не прадуктам лабараторных эксперыментаў |
Святы Айцец |
17.02.2009 14:47 |
«Дзіця не можа быць плодам патаемных жаданняў пэўнай асобы. І ў гэтай справе неабходна прытрымлівацца законаў прыроды», — паведаміў італьянскі іерарх. І дадаў, што калі існуе ў такіх выпадках пэўная перашкода, неабходна адважыцца сказаць зацікаўленай асобе, што «не кожнае жаданне абгрунтавана». Арцыбіскуп Рыно, з’яўляючыся таксама капеланам італьянскага парламента, акрэсліў такім чынам свае адносіны да т. зв. «тэстамэнту жыцця». Пасля выпадку з Элуанай Энгларо, па словах рэктара Папскага Латэранскага універсітэта, грамадзяне краіны чакаюць закона, які б разглядаў пазіцыі розных бакоў. «У выпадку Элуаны праблема заключалася ў тым, што родныя хацелі споўніць — як яны меркавалі — яе жаданне», — сказаў арцыбіскуп, дадаючы, што ў Італіі яшчэ каля трох тысяч чалавек знаходзяцца ў стане комы. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|