Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Intermirifica.net — база дадзеных пра каталіцкія сродкі масавай інфармацыі |
Святы Айцец |
19.02.2009 17:45 |
Падрыхтоўкай новай Інтэрнэт-базы дадзеных каталіцкіх установаў сродкаў масавай інфармацыі займаецца Папская рада па справах масавай камунікацыі. Пад адрасам intermirifica.net можна будзе знайсці інфармацыю пра радыёвяшчальныя станцыі, тэлебачанне і вытворцаў аўдыёвізуальных матэрыялаў. З часам на старонцы з’явяцца і іншыя катэгорыі: прэс-службы, часопісы і акадэмічныя інстытуты сродкаў масавай інфармацыі. Першая версія базы дадзеных будзе даступна на іспанскай мове, бо галоўным ініцыятарам гэтага праекта з’яўляецца Каферэнцыя епіскапату Лацінскай Амерыкі (CELAM). З часам з’явяцца версіі на англійскай і фрунцузскай мовах. База дадзеных будзе папаўняцца самімі карыстальнікамі — па тым жа прынцыпе, як у Вікіпедыі. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.