Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Вальтэр Каспер: экуменізм — гэта абавязак хрысціянаў
Святы Айцец
19.02.2009 20:35

«Экуменізм з’яўляецца абавязкам хрысціянаў», — адзначыў у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё кардынал Вальтэр Каспер. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству таксама адзначыў, што экуменічны дыялог з’яўляецца адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

У інтэрв’ю кардынал Вальтэр Каспер указаў на беспадстаўнасць шматлікай крытыкі ў адрас Папы і Касцёла.

Іерарх выказаў жаль з прычыны шматлікіх дыскусій — перш за ўсё ў Германіі — насычаных агрэсіяй і антырымскім настроем. На думку кардынала Вальтэра Каспера, беспадстаўная крытыка ў адрас Папы ў выніку скіравана супраць Каталіцкага Касцёла, і таму католікі павінны выразна засведчыць, што такое праяўленне неталерантнасці ім не падабаецца.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.