Візіт прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі ў Ватыкан |
Святы Айцец |
20.02.2009 19:02 |
Раніцай 19 лютага 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю Гордану Браўну, прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі. Пасля адбылася сустрэча прэм’ер-міністра з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце біскупам Дамінікам Мамбэрці. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, сустрэчы адбыліся ў прыемнай атмасферы, што дазволіла сканцэнтравацца на сусветным крызісе, на абавязку багатых краінаў працягваць падтрымку краінаў менш развітых, а таксама дамовіцца аб супрацоўніцтве ў праектах, накіраваных на развіццё чалавека і ахову навакольнага асяроддзя. Абодва бакі выказалі спадзяванне на тое, што міжнародная супольнасць адновіць свае намаганні ў вырашэнні існуючых канфліктаў, асаблівым чынам на Блізкім Усходзе. Падчас сустрэчаў былі таксама закрануты некаторыя пытанні, звязаныя з каталіцкай супольнасцю ў Злучаным Каралеўстве. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенгцтваў Першая сустрэча Гордана Браўна з Бэнэдыктам XVI, люты 2007 г.
|