Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Жозэ Сараіва Марцінш атрымаў вышэйшую ступень кардынальскай годнасці
Святы Айцец
25.02.2009 19:46
 
 Кардынал
Жозэ Сараів Марцінш
 
 Кардынал
Агостыно Валліні
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узвысіў прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі на пенсіі кардынала Жозэ Сараіву Марцінша да годнасці кардынала-біскупа, а Папскага вікарыя Рыма кардынала Агостыно Валліні — да годнасці кардынала-прэзбітэра.

У Калегіуме кардыналаў існуе тры ступені кардынальскай годнасці: дыяканы, прэзбітэры і біскупы. Тэрміны «кардынал-прэзбітэр» і «кардынал-біскуп» упершыню выкарыстаў у VIII ст. папа Стэфан ІІ (768–772 гг.). Тэрмін «кардынал-дыякан» з’явіўся на чатыры стагоддзі пазней (1116 г.).

Першапачаткова кардыналы-біскупы былі ардынарыямі дыяцэзій, якія знаходзіліся каля Рыма. У 1962 г. папа Ян XXIII змяніў гэтую традыцыю. Аднак і ў цяперашні час кардыналы, якія атрымліваюць вышэйшую ступень кардынальскай годнасці, адначасова ўзводзяцца на тытулярны пасад адной з суседніх з Рымам дыяцэзій.

На сённяшні дзень у Калегіуме кардыналаў налічваецца 187 членаў, з якіх 71 кардынал ва ўзросце больш за 80 гадоў (гэта значыць, што яны не маюць права прымаць удзел у канклаве).

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.