Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Кордэс пра духоўнае вымярэнне посту
Святы Айцец
26.02.2009 21:28

Ці можа пост садзейнічаць паляпшэнню свету? На гэтае пытанне старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс адказаў наступнае: «Калі сваім вачам адмаўляю ў праглядзе тэлебачання, буду мець час на малітву. Калі з сэрца выкараню пыху, то, можа, захачу паспавядацца. І такім чынам пост стане прычынай паглыблення хрысціянскага жыцця.

Касцёл дае нам 40 дзён, каб падрыхтавацца да Вялікадня. Часам мы абмяжоўваем гэтую падрыхтоўку „збіраннем ахвяраў“.

Велікоднае пасланне Святога Айца ясна ўказвае на тое, што існуюць і іншыя, больш важныя (...) элементы. Паказваюць яны сапраўдны сэнс Вялікага посту, які павінен падрыхтаваць нас да свята змёртвыхпаўстання Хрыста. Толькі той, хто памёр, можа адчуць радасць Вялікадня. Толькі той, хто сапраўды рушыў у кірунку смерці, зможа святкаваць Пасхальную вігілію ў радасці Вялікадня»,— пакрэсліў кардынал.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.