Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Візіт міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь у Ватыкан |
Святы Айцец |
27.02.2009 14:07 |
25 лютага 2009 г., у межах двухдзённага візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Італію і Ватыкан, адбыліся сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце Апостальскай Сталіцы біскупам Дамінікам Мамбэрці. У шэрагу пытанняў быў абмеркаваны таксама і працэс рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у выніку візіту кардынала Бэртонэ ў Беларусь у чэрвені 2008 г. Падчас перамоваў у Рыме міністра замежных справаў Беларусі з Князем і Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна фра Мэцью Фесцінгам бакі абмеркавалі агульнаеўрапейскія пытанні, а таксама супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Паводле матэрыялаў БелаПАН
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.