Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Таран заклапочаны маўчаннем ісламскіх мас-медыя пра дыялог з католікамі
Святы Айцец
27.02.2009 18:40

«Дыялог з мусульманамі працягваецца, аднак, на жаль, не знаходзіць належнай зацікаўленасці ў прэсе ісламскіх краінаў», — сцвярджае старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

Кардынал Жан-Луі Таран выказаў упэўненасць у тым, што каталіцка-мусульманскія адносіны маюць вялікае значэнне для стварэння і падтрымкі супакою ў свеце. Адначасова кардынал выказаў смутак з прычыны таго, што арабская прэса няшмат увагі надае асвятленню дыялога з католікамі.

Таксама і аб папярэдняй сустрэчы, якая адбылася ў лістападзе 2008 г., старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу зазначае: «Пра гэта казалі больш у еўрапейскай, чым у арабскай прэсе».

«Асноўнай праблемай у такой сітуацыі з’яўляецца сам факт таго, што прыемная атмасфера нашых сустрэчаў на высокім узроўні не ўплывае на мусульманскія масы», — падкрэсліў Кардынал Таран.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.