Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Маркетто: надзея — скарб для мігранта
Святы Айцец
27.02.2009 16:54

«Хрысціянская надзея і надзея мігранта» — так гучыць тэма даклада, з якім 26 лютага 2009 г. арцыбіскуп Агостыно Маркетто выступіў на канферэнцыі ў Рыме, прысвечанай энцыкліцы Бэнэдыкта XVI «Spe salvi». Арганізатарам дадзенай канферэнцыі з’яўляецца міжнароднае таварыства «Любоў і палітыка».

Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў звярнуў увагу на «гераічную надзею, якая дазваляе ўбогім пакінуць сваю краіну ў пошуках лепшага жыцця  на чужыне. У імя гэтай надзеі яны церпяць нястачу і шматлікія прыніжэнні».

«Хрысціяне, якія прымаюць мігрантаў у духу евангельскай любові, — сцвярджае арцыбіскуп — могуць прывесці іх да новай і несумненнай надзеі, якая абапіраецца на веру ў Езуса Хрыстуса».

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.