Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца: кангрэс, прысвечаны Пію XI |
Святы Айцец |
27.02.2009 19:31 |
Пій XI, якога некаторыя лічаць самым вялікім Папам ХХ стагоддзя, яшчэ не вядомы на столькі, на колькі заслугоўвае — на гэта звярнуў увагу Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ 26 лютага 2009 г. падчас адкрыцця міжнароднага кангрэса, прысвечанага папу Пію ХІ. Кангрэс, арганізаваны ў Ватыкане Папскім камітэтам гістарычных навук, будзе працягвацца да 28 лютага гг. Дадзены кангрэс абапіраецца, галоўным чынам, на неапублікаваныя да гэтага часу гістарычныя крыніцы, што даследаваліся на працягу апошніх двух з паловай гадоў. Удзельнікі пасяджэння разважаюць над такімі тэмамі, як адносіны з габрэямі і мусульманамі, эўхарыстычныя кангрэсы, місіі, адзінства хрысціянаў, душпастырскія аспекты дыпламатыі, каталіцкія арганізацыі. Падчас цырымоніі інаўгурацыі міжнароднага кангрэса пра Пія ХІ кардынал Тарчызіо Бэртонэ прывёў звесткі з жыцця Папы, памерлага 70 гадоў таму (10 лютага 1939 г.). Ксёндз Акілле Рацці (будучы папа Пій ХІ) з’яўляўся прэфектам Бібліятэкі Амбразіяна ў Мілане, а пазней — Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі. Калі ён быў ужо амаль у пенсійным узросце, яго накіравалі на дыпламатычную службу ў Літву і Польшчу, дзе ў 1919 г. ён быў прызначаны Апостальскім нунцыем. Праз тры гады быў абраны на Сталіцу Пятра. Пантыфікат Пія ХІ быў часам таталітарных дыктатур. У сваіх дзвюх энцыкліках папа Пій ХІ выразна асудзіў нацызм і камунізм. Небяспеку апошняга рэжыму ён спазнаў асабіста падчас працы ў бальшавіцкай Варшаве. Заклаў Дзяржаву Ватыкан і заключыў 9 канкардатаў. Клапаціўся пра місіі і айчыннае духавенства, выхаванне моладзі, сужэнства і сям’і. Быў першым Папам, які карыстаўся радыё. «Пій ХІ падрыхтаваў Касцёл да надыходзячай нялёгкай будучыні», — падкрэсліў кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.