Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: анёлы — нашыя саюзнікі ў духоўнай барацьбе
Святы Айцец
02.03.2009 19:50
 
 www.ikony.ru
«„Наблізілася Валадарства Божае“ (пар. Мк 1, 15). Так сказаў Пан Езус людзям пасля перамогі над сатаною ў пустыні. Сёння, у першую нядзелю Вялікага посту, Хрыстус скіроўвае гэтыя словы таксама да нас. Час парваць з грахом, перамагчы спакусы, паверыць і даверыцца Богу: „Кайцеся і верце ў Евангелле“ (пар. Мк 1, 15)», — прамовіў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 1 сакавіка 2009 г.

Святы Айцец прысвяціў сваё разважанне духоўнай барацьбе Езуса ў пустыні, прадстаўленай у нядзельным Евангеллі. Пантыфік адзначыў, што гэта саракадзённае змаганне і спакушэнне Езуса заключаецца ў драматычным выразе кенозіс (з грэчаскай мовы — спусташэнне, вычарпанне), што азначае прыніжэнне Сына Божага. Гэтай барацьбе спадарожнічалі таямнічыя істоты: з аднаго боку сатана — спрадвечны вораг, які спакушае, а з іншага — анёлы, Божыя пасланцы, якія служаць. Як адзначыў Святы Айцец, анёлы прымаюць чынны ўдзел у збаўчых падзеях Старога і Новага Запаветаў, а падчас посту Езуса ў пустыні з’яўляюцца сведкамі Яго боскасці.

Па словах Пантыфіка, мы страцілі б значную частку Евангелля, калі б змаўчалі пра тых істотаў, пасланых Богам, якія сведчаць пра Яго прысутнасць сярод нас і з’яўляюцца Яго знакам. «Будзем звяртацца да іх часта, каб падтрымлівалі нас у нашым следаванні за Хрыстом ажно да таго, пакуль мы не атаясамім сябе з Ім», — заклікаў Бэнэдыкт XVI.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.