Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Антоніо Вэльё прызначаны старшынёю Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў
Святы Айцец
03.03.2009 16:11
28 лютага 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў старшынёю Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскупа Антоніо Марыя Вэльё, які з красавіка 2001 г. займаў пасаду сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, які да гэтага часу з’яўляўся старшынёю Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, адышоў на пенсію, але захаваў пасаду старшыні Папскай рады «Iustistia et Pax».

Сакратаром Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў па-ранейшаму застаўся арцыбіскуп Агостыно Маркетто.

Арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё нарадзіўся ў 1938 г. у мястэчку Мачэрата Фэльтрыя (Італія). З’яўляецца тытулярным арцыбіскупам Эклано (Італія).

Як шматгадовы сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў ён добра ведаў справы і жыццё Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Адным з апошніх дэкрэтаў, падпісаных ім для БГКЦ, быў дэкрэт № 38/98 ад 3 лютага 2009 г., якім Кангрэгацыя зацвердзіла беларускі тэкст трапара (малітоўны гімн) у гонар благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі.

Паводле прэс-службы Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.