Бэнэдыкт XVI пра энцыкліку «Caritatis in Veritate» |
Святы Айцец |
03.03.2009 16:54 |
Пра гэта 26 лютага 2009 г. заявіў сам Пантыфік на штогадовай сустрэчы з духоўнымі асобамі Рымскай дыяцэзіі. Калі энцыкліка «не разглядае эканамічныя рэаліі, яна не можа заслугоўваць даверу», — падкрэсліў Пантыфік. А таксама дадаў, што праца над энцыклікай — гэта «доўгі шлях, на працягу якога стала зразумела, наколькі цяжка казаць кампетэнтна» пра сацыяльныя і эканамічныя рэаліі сучаснасці. «Амаль кожны чалавек у Італіі і іншых краінах адчувае на сабе наступствы крызісу несправядлівай сацыяльна-эканамічнай сістэмы, у аснове якой ляжыць „людская сквапнасць“», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. «Мы павінны абмеркаваць гэтую сістэму з усёй мужнасцю, але таксама вельмі канкрэтна, таму што ў маралізатарстве няма карысці, калі яно не падмацавана разуменнем рэальнасці, неабходным нам для ўсведамлення таго, што канкрэтна можна зрабіць, каб змяніць сітуацыю... Крызіс сведчыць аб тым, што першародны грэх сапраўды існуе», — сцвердзіў Святы Айцец. Па словах Пантыфіка, глабальная эканоміка патрабуе рэфармавання, пры якім кожны чалавек павінен разумець, што ён будзе вымушаны штосьці ахвяраваць, каб свет стаў больш справядлівым. «Справядлівасці нельга дабіцца толькі эканамічнымі рэформамі, для яе дасягнення неабходны яшчэ і справядлівыя людзі», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|