Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
50-годдзе душпастырства вадзіцеляў-«дальнабойшчыкаў»
Святы Айцец
03.03.2009 17:08

«Ужо на працягу 50 гадоў Каталіцкі Касцёл апякуецца вадзіцелямі, якія транспарціруюць вялікія грузы на далёкія адлегласці», — пра гэта нагадаў сакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Арцыбіскуп Маркетто прыгадаў словы Пія XII, ініцыятара такога асяроддзя душпастырства, дзе ён называў гэтых вернікаў «нешматлікай, але вялізнай парафіяй».

Арцыбіскуп Агостыно Маркетто ў сваім выступленні 2 сакавіка 2009 г. нагадаў, што на працягу многіх гадоў гэтая «нешматлікая парафія» значна павялічылася, а яе душпастырства пашырылася. Цяпер яно ахоплівае як вадзіцеляў, так і іх сем’і, а таксама дапамагае ім у вырашэнні цяжкасцяў, выкліканых спецыфікай прафесіі — расставанне на доўгі час з блізкімі асобамі, стомленасць і стрэс.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.