Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: міжнародная канферэнцыя ў межах праекта «Навука, тэалогія і метафізічныя даследаванні»
Святы Айцец
04.03.2009 20:51
3–7 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы вучоныя з розных краінаў свету будуць разважаць на тэму адносінаў паміж верай і тэорыяй эвалюцыі. Тэма сустрэчы — «Біялагічная эвалюцыя: факты і тэорыя. Крытычная ацэнка 150 гадоў пасля публікацыі працы Ч. Дарвіна „Пра ўзнікненне відаў“».

Сустрэча прымеркавана да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння Чарльза Дарвіна, а таксама 150-годдзя публікацыі галоўнай яго працы «Пра ўзнікненне відаў».

Арганізатар канферэнцыі — Папская рада па культуры. Старшыня Рады арцыбіскуп Джанфранко Равасі выказвае надзею, што сустрэча дасць новыя імпульсы ў дыялогу паміж прыродазнаўчымі навукамі, філасофіяй і верай.

Канферэнцыя адбываецца ў межах праекта «Навука, тэалогія і метафізічныя даследаванні», які быў распачаты ў 2003 г. і служыць інтэрдысцыплінарнаму абмену паміж рознымі галінамі ведаў.

Паводле матэрыялаў wiara.pl

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.