Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Для таго, каб выйсці з крызісу, трэба адшукаць сэнс жыцця |
Святы Айцец |
05.03.2009 19:40 |
«Бэнэдыкт XVI — „адпаведны“ Папа на перыяд крызісу», — піша ў сённяшнім нумары «L'Osservatore Romano» намеснік галоўнага рэдактара газеты Карло дзі Чыкко. Аўтар таксама зазначае, што ў абнародаваным 4 сакавіка 2009 г. Пасланні Святога Айца на сёлетні Сусветны дзень моладзі можна будзе пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі новай сацыяльнай энцыклікі Бэнэдыкта XVI. На думку Карло дзі Чыкко, «міжнародны крызіс — гэта таксама тэст, які дазволіць змерыць каштоўнасць вучэння Бэнэдыкта XVI». «Папа мае добрую думку, як выйсці з крызісу. Не ў значэнні спецыфічнага эканамічнага рэцэпта. (...) З гэтага крызісу немагчыма выйсці без надзеі, якая была б больш верагоднай за тую надзею, якую дае адзін толькі рынак і эканамічная тэорыя. Каб гэта сталася, трэба адшукаць сэнс жыцця. Эканамічную дэпрэсію можна перамагчы, адолеўшы дэпрэсію ідэі і звяданне надзеі», — чытаем у каментарыі. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.