Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Фізікелла: неабходна больш дальнабачна глядзець у будучыню
Святы Айцец
05.03.2009 20:28

У абліччы глабальнага эканамічнага крызісу неабходна нанава адкрыць этычныя прынцыпы эканомікі і «вялікую грамадскую салідарнасць», — лічыць рэктар Папскага Латэранскага універсітэта арцыбіскуп Рыно Фізікелла.

Старшыня Папскай акадэміі «Pro Vita» і капелан італьянскага парламента падчас прэзентацыі кнігі, прысвечанай «грамадскай рынкавай эканоміцы», заўважыў, што цяперашні крызіс з’яўляецца наступствам недаацэньвання этычных крытэрыяў. Таму, на яго думку, Касцёл можа ўнесці значны ўклад у пераадольванне падзелаў на багатыя і бедныя краіны.

«Несумненна існуюць формы этычнай эканомікі, аднак гутарка ідзе пра паняцці, якія павінны рэалізавацца ў канкрэтнай сітуацыі. Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што крызіс адчуюць усе, таму неабходна больш дальнабачна глядзець у будучыню, каб адкрыць вялікую грамадскую салідарнасць», — адзначыў арцыбіскуп Фізікелла.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.