Папскі цырымоніймайстар пра публікацыі Ёзафа Ратцынгера на тэму літургіі |
Святы Айцец |
05.03.2009 20:36 |
У інтэрв’ю для італьянскага штомесячніка «Radici Cristiane» папскі цырымоніймайстар растлумачвае, між іншым, змены ў літургіі, якія былі ўведзены па прапанове Бэнэдыкта XVI. Найважнейшай з іх з’яўляецца размяшчэнне крыжа ў цэнтры алтара, што надае літургіі пэўную накіраванасць: святар і вернікі звернуты не адно да аднаго, а да Хрыста. «Крыж пасярэдзіне алтара нагадвае таксама, што Эўхарыстыя з’яўляецца ахвярай», — дадае прэлат Марыні. Папскі цырымоніймайстар кажа таксама пра тое, што пасля мінулагодняй урачыстасці Божага Цела святая Камунія з рук Пантыфіка прымаецца адразу да вуснаў, прычым стоячы на каленах. Святы Айцец жадае паказаць такім чынам, што гэты спосаб прыняцця святой Камуніі яму найбольш блізкі, бо праўдзіва паказвае рэальную прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі, аднаўляе пабожнасць вернікаў і іх чуллівасць да вялікай таямніцы нашай веры. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |