Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
8 сакавіка: малітва Святога Айца за жанчын
Святы Айцец
09.03.2009 17:39
8 сакавіка натхняе да разважання над сітуацыяй жанчын у сучасным свеце. Неабходна прыкладаць намаганні, каб кожная жанчына магла жыць паўнатою ўласных талентаў і каб яе годнасць шанавалася. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, што да гэтага заклікае таксама ІІ Ватыканскі Сабор і Апостальскае пасланне Яна Паўла ІІ Mulieris dignitatem («Пра годнасць жанчыны»).

Аднак больш яскрава за дакументы, як падкрэсліў Пантыфік, прамаўляюць сведчанні святых. Папа прывёў прыклад Маці Тэрэзы Калькуцкай як узор актыўнага ўдзелу ў справе міласэрнасці і прапагандавання агульначалавечых каштоўнасцяў.

Бэнэдыкт XVI запэўніў усіх жанчын у сваёй малітве ў інтэнцыі таго, каб належным чынам ацэньвалася іх годнасць і закладзены ў іх патэнцыял.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.