Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Каспер: пытанне адпустаў не павінна быць экуменічнай праблемай
Святы Айцец
09.03.2009 20:10

Пытанне адпустаў, якія вызначае Святы Айцец на юбілейныя гады, надалей выклікае непаразуменні на шляху экуменічных адносінаў. Аднак Год святога Паўла, які яшчэ працягваецца і падчас якога таксама можна атрымаць адпусты, з’яўляецца нагодай для таго, каб высветліць падобныя непаразуменні.

Пра гэта піша кардынал Вальтэр Каспер у сваім артыкуле «Год святога Паўла і пытанне адпустаў: дапамога ў еднасці хрысціянаў» у ватыканскім штотыднёвіку «L’Osservatore Romano».

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству нагадвае, што ў 1517 г. пратэст Марціна Лютэра супраць злоўжывання адпустамі стаў прычынай Рэфармацыі. Аднак сённяшняя практыка адпустаў не мае нічога агульнага з тагачаснай «купляй адпустаў». Яна паходзіць ад традыцыі ўчынкаў пакуты ў першых хрысціянаў, якія выконвалі іх не паасобку, а пры дапамозе ўсёй супольнасці Касцёла.

Ужо на Трыдэнцкім Саборы ў другой палове XVI стагоддзя было ліквідавана падобнае злоўжыванне. Тэалагічны аспект пытання адпустаў знаходзім ужо ў Апостальскай Канстытуцыі «Indulgentarium doctrina» Паўла VI (1967 г.). Носячы таксама экуменічны характар, аднак і сёння яна, на жаль, застаецца малавядомай.

«Адпуст нагадвае пра непазбежнасць збаўлення, якое можа звяршыцца толькі праз Езуса Хрыстуса, — адзначыў кардынал Каспер.

   Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.