Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту як шлях навяртання
Святы Айцец
11.03.2009 20:49
10 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы распачалося Пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пасяджэнне ўзначаліў новы старшыня ватыканскага ведамства кардынал Антоніа Канісарэс Льёвэра, Прымас Іспаніі.

Тэма сустрэчы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. У Эўхарыстыі, як падкрэсліў кардынал Антоніа Канісарэс, заключаецца сутнасць усёй літургіі.

«Літургія — гэта перш за ўсё адарацыя, — адзначыў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. — Касцёл, у першую чаргу, з’яўляецца справаю Бога, яго чынам. Калі мы забываем пра Бога, Касцёл становіцца толькі „чалавечай“ установай. Моц Касцёла ў тым, што ў ім дзейнічае Бог. Адарацыя, у сваю чаргу, з’яўляецца прызнаннем Бога, прызнаннем таго, што ўсё ад Яго паходзіць, і ўсё, што мы маем, павінна быць Яму вернута. Таму і сёння, у сітуацыі вялікай секулярызацыі, калі мы забываем пра Бога, калі Бог не мае ўжо ў жыцці чалавека ніякага значэння, трэба сказаць, што найважнейшаю з’яўляецца адарацыя, гэта значыць, што на першым месцы — Бог. І менавіта гэта сапраўды зменіць жыццё хрысціянаў і жыццё Касцёла».

Пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў завершыцца 13 сакавіка гг.

Паводле матэрыялаў wiara.pl

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.