Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: візіт у Святую Зямлю паглыбіць дыялог паміж хрысціянствам і юдаізмам
Святы Айцец
12.03.2009 20:33
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае надзею, што яго падарожжа ў Святую Зямлю дапаможа «паглыбіць дыялог Касцёла з габрэйскім народам, каб габрэі і хрысціяне, а таксама мусульмане, маглі жыць там у супакоі і згодзе». Гэтыя словы Папа прамовіў падчас прыёму дэлегацыі з Ізраіля і Папскай камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам 12 сакавіка 2009 г.

«Дыялог, у якім вы прымаеце актыўны ўдзел, з’яўляецца плодам гістарычнага візіту майго ўмілаванага папярэдніка папы Яна Паўла ІІ у Святую Зямлю ў сакавіку 2000 года, — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове. — Гэта ён жадаў, каб быў распачаты дыялог з габрэйскімі рэлігійнымі ўстановамі ў Ізраілі, а яго заахвочванне было вырашальным у імкненні да гэтай мэты».

Каталіцкі Касцёл, як адзначыў Пантыфік, прызнае, што карані яго веры звязаны з гістарычнай інтэрвенцыяй Бога ў жыццё габрэйскага народа: «Хрысціяне з ахвотаю прызнаюць, што іх уласныя карані знаходзяцца ў тым самым аб’яўленні Бога, якім корміцца рэлігійнае сведчанне габрэйскага народа».

Святы Айцец падкрэсліў, што ў маі бягучага года ён накіруецца ў Святую Зямлю як пілігрым. «Я маю намер маліцца за каштоўны дар адзінства і міру, як у гэтым рэгіёне, так і ва ўсёй сусветнай сям’і чалавецтва», — паведаміў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.