Біскупы дзякуюць Святому Айцу |
Святы Айцец |
17.03.2009 14:44 |
Іерархі Каталіцкага Касцёла ў паасобных краінах актыўна рэагуюць на Ліст Бэнэдыкта XVI адносна справы лефэўрыстаў. Большасць адрасантаў не хаваюць таго, што моцна ўзрушаны стылем гэтага дакумента і пакораю самога Пантыфіка. «Не думаў, што калі-небудзь буду чытаць такі асабісты і адкрыты тэкст Святога Айца, — сцвярджае старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі арцыбіскуп Робэрт Цоліч. У сваю чаргу кардынал Адрэ Вэн-Труа, арцыбіскуп Парыжскі, звяртае ўвагу на ўражлівасць Пантыфіка, якога кранулася крытыка з боку некаторых хрысціянаў як праява ранейшых крыўдаў і прадузятасцяў. Папскі ліст узрушыў і аўстрыйскіх біскупаў, якія пішуць: «Па лісце можна здагадацца, колькі цярпення прынесла Бэнэдыкту XVI уся гэтая справа». Біскупы Бельгіі адрэагавалі на Ліст Бэнэдыкта XVI кароткім паведамленнем, у якім дзякуюць за тое, што «Святы Айцец дае канкрэтна зразумець, што зняцце экскамунікі — гэта жэст паяднання, а не аспрэчванне Сабору». Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |