Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лефэўрысты дзякуюць Святому Айцу за яго ліст да біскупаў |
Святы Айцец |
17.03.2009 19:16 |
«Брацтва імя св. Пія Х» станоўча ацаніла ліст Бэнэдыкта XVI да біскупаў усяго свету. У гэтым лісце Пантыфік тлумачыць матывы, якія пабудзілі яго зняць экскамуніку з чатырох біскупаў-лефэўрыстаў, што было здзейснена 24 студзеня 2009 г. Старшыня «Брацтва імя св. Пія Х» біскуп Бернар Фелле выказаў Святому Айцу ўдзячнасць за гэты ліст, які, па яго словах, «паставіў пытанне пра веру на адпаведную вышыню». Іерарх таксама выказаў сваё жаданне распачаць перамовы адносна пытанняў веравучэння, што прадугледжана дэкрэтам аб зняцці экскамунікі. Паводле матэрыялаў Благовест-инфо |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.