Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнік Ватыкана: пазіцыя Каталіцкага Касцёла ў справе прэзерватываў не зменіцца
Святы Айцец
19.03.2009 16:14

«Не трэба разлічваць на тое, што падчас падарожжа Бэнэдыкта XVI у Афрыку зменіцца пазіцыя Каталіцкага Касцёла ў справе прэзерватываў — як сродка, які ахоўвае ад заражэння СНІДам», — папярэдзіў прадстаўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.

Італьянскі езуіт падкрэсліў, што гэтая хвароба ў Афрыцы перадаецца не толькі шляхам палавых кантактаў, але з’яўляецца вынікам адсутнасці гігіены. Акрамя таго, ксёндз Ламбардзі адзначыў, што сапраўды неабходным у вырашэнні дадзенай праблемы з’яўляецца сексуальнае выхаванне і бясплатнае лячэнне заражаных ВІЧ.

Прадстаўнік прэс-службы Ватыкана не згаджаецца з меркаваннем, нібыта дзеянні, якія прапануе Касцёл, з’яўляюцца неэфектыўнымі, і падкрэслівае, што ўдзел Касцёла ў барацьбе з ВІЧ «дзейсны і кампетэнтны».

Ксёндз Фэдэрыко нагадаў, што ў гэтай праблеме Касцёл разлічвае перадусім на выхаванне, лячэнне і апеку над хворымі асобамі. «Канцэнтравацца на прэзерватывах — гэта няправільны шлях, бо такая пастаноўка пытання адцягвае ўвагу ад больш складанага выхаваўчага задання», — лічыць кс. Ламбардзі. «Не пры дапамозе прэзерватываў можна спыніць распаўсюджванне СНІДу», — дадаў ён.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.