Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Рэнато Марціно пра «новы фемінізм» |
Святы Айцец |
23.03.2009 19:16 |
![]() Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» прызнаў, што эмансіпацыя жанчын з’яўляецца эпахальнай падзеяй. Аднак па прычыне двухсэнсоўнасці і ўнутранай супярэчлівасці многіх яе праяваў неабходна, каб веруючыя распазнавалі і адрознівалі ў гэтай з’яве дабро ад зла. У гэтай перспектыве «новы фемінізм», прапанаваны Янам Паўлам ІІ, павінен мець крыніцу ў вызваляльнай моцы Евангелля. У першую чаргу гэта павінна заключацца ў адкідванні культурнага баласту, які мае сваёй крыніцай як грамадскае «недаразвіццё», так і «звышразвіццё». На думку кардынала Рэнато Марціно, абедзве гэтыя з’явы пагражаюць «інтэгральнай годнасці жанчыны і яе асноўным правам як асобы, запавольваючы яе сапраўднае развіццё». Да гэтага баласту, між іншым, была залічана праабарцыйная ментальнасць і абсалютызаванне плюралізму, што распаўсюджваецца таксама на сферу неаспрэчных каштоўнасцяў. Старшыня ватыканскага ведамства падкрэсліў неабходнасць належнага ацэньвання працы жанчын у пазапрафесійнай сферы, г. зн. дома і ў сям’і. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.