Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паштовая марка ў гонар першага візіту Бэнэдыкта XVI у Афрыку |
Святы Айцец |
25.03.2009 21:07 |
![]() Гісторыя Ватыканскай пошты, якая выдае ўласныя паштовыя маркі, афіцыйна пачынаецца з моманту заснавання Горада Дзяржавы Ватыкан (1929 г.). 1 чэрвеня таго ж года Ватыкан стаў членам Сусветнага паштовага саюза, а з 1 жніўня ўступіла ў моц дамоўленасць паміж Ватыканам і Італіяй пра дастаўку пошты праз Рым. У гэты ж дзень у абароце з’явіўся першы стандартны выпуск паштовых марак Ватыкана. На думку прадстаўнікоў Сусветнага паштовага саюза, паштовая служба Ватыкана з’яўляецца «адной з найлепшых паштовых сістэмаў у свеце». У пераліку на аднаго жыхара з тэрыторыі Ватыкана адпраўляецца большая колькасць лістоў, чым адкуль-небудзь яшчэ ў свеце. Паводле матэрыялаў procatholic.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.