Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра афрыканскае пачуццё sacrum і плённую ахвярнасць |
Святы Айцец |
30.03.2009 17:11 |
«Радасць афрыканцаў і незвычайнае пачуццё sacrum у літургічных цэлебрацыях» — такімі словамі падчас разважання да малітвы «Анёл Панскі» 29 сакавіка 2009 г. Бэнэдыкт XVI акрэсліў афрыканскі народ, узгадваючы свой нядаўні візіт у Камерун і Анголу. У гэтай малітве на плошчы Святога Пятра прымала ўдзел шматлікая афрыканская супольнасць у Рыме. Яе члены разам з сакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскупам Робертам Сарахам прыбылі падзякаваць Святому Айцу за яго пастырскі візіт у Афрыку. Пантыфік адзначыў, што гэтае апостальскае падарожжа дапамагло яму лепш зразумець рэчаіснасць Каталіцкага Касцёла ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў удзячнасць усім місіянерам, якія працуюць на гэтым кантыненце: «Я быў вельмі рады, што мог убачыць плён іх любові да Хрыста і глыбокую пашану, якою хрысціяне адорваюць іх». Падчас малітвы Папа па традыцыі звярнуўся да зместу нядзельнага Евангелля, у якім апавядалася пра зерне, што павінна памерці, каб прынесці плён. «Гэта дзякуючы смерці Хрыста новае чалавецтва атрымала жыццё вечнае, было вызвалена ад граху і стала здольным да братэрства ў адной сям’і Божай», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.