Прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ пра сустрэчу са Святым Айцом |
Святы Айцец |
31.03.2009 19:57 |
Брат Алаіз падкрэсліў, што «сустрэчы са Святым Айцом з’яўляюцца канкрэтнай праявай і выразным знакам сувязі супольнасці з Касцёлам». «Па-першае, мы размаўлялі пра Афрыку, надаючы вялікую ўвагу падарожжу, якое здзейсніў Святы Айцец на гэты кантынент, — адзначыў брат Алаіз, дзелячыся вынікамі сустрэчы. — Людзі чакалі падобнага жэсту. (...) Таму сёння я падзяліўся са Святым Айцом сваім перакананнем у тым, што людзям неабходна сустракацца па-за межамі этнічнай і нацыянальнай прыналежнасці». Падчас сустрэчы з Пантыфікам абмяркоўвалася Еўрапейская сустрэча моладзі, якая адбылася ў Бруселі, а таксама наступная сустрэча, якая адбудзецца ў Познані. «Святы Айцец падкрэсліў важнае значэнне таго, што падчас такіх сустрэч еўрапейскую моладзь гасцінна прымаюць у мясцовых парафіях і сем’ях. Гэта дазваляе зразумець Касцёл. Я ў сваю чаргу адзначыў, што вопыт супольнасці сёння дапамагае людзям адкрыцца на словы Евангелля. Я таксама падзякаваў Святому Айцу за яго словы, якія ён вельмі часта паўтарае, што самае важнае і тэрміновае заданне — наладзіць адносіны з Богам. І на гэтым шляху неабходна людзям спадарожнічаць. Пантыфік адзначыў, што на сустрэчах, арганізаваных супольнасцю з Тэзэ, менавіта гэта і адбываецца. Сёлетняя сустрэча з Бэнэдыктам XVI дадала нам адвагі», — падкрэсліў брат Алаіз. |