Расклад урачыстасцяў з удзелам Бэнэдыкта XVI на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень |
Святы Айцец |
01.04.2009 17:21 |
Апостальская Сталіца апублікавала расклад набажэнстваў Вялікага тыдня, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 5 красавіка, у Пальмовую нядзелю, Бэнэдыкт XVI благаславіць пальмовыя галінкі і ўзначаліць цэлебрацыю ранішняй святой Імшы на плошчы перад базылікай святога Пятра. У Вялікі чацвер (9 красавіка) Пантыфік узначаліць два набажэнствы: раніцай святую Імшу і цырымонію асвячэння алею (алею хворых, алею катэхуменаў і алею-хрызма), а таксама Імшу Вячэры Пана ўвечары. У Вялікую пятніцу Мукі Пана (10 красавіка) Пантыфік узначаліць літургію Мукі Пана ў Ватыканскай базыліцы, а ў 21:15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі. 11 красавіка, у Вялікую суботу, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію Пасхальнай Вігіліі ў базыліцы святога Пятра, а раніцай 12 красавіка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Змёртвыхпаўстання Пана. Апоўдні Бэнэдыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et orbi». |