Бэнэдыкт XVI заклікае вярнуцца да этычных асноваў фінансавай палітыкі |
Святы Айцец |
01.04.2009 18:58 |
У сваім лісце Пантыфік звяртае ўвагу на тое, што «ўсе сродкі, якія вядуць да крызісу, павінны быць скіраваны на гарантаванне стабільнасці сем’ям і працаўнікам, каб праз адпаведнае ўрэгуляванне вярнуць фінансаваму свету этычныя прынцыпы». Бэнэдыкт XVI заклікае лідэраў «Вялікай дваццаткі» да аналізу прычынаў сучаснага фінансавага крызісу, звязаных з крызісам маральнасці. «Крызіс вучыць нас, што этыка не з’яўляецца чымсьці знешнім у адносінах да эканомікі, але ўнутраным, і што гаспадарка не можа правільна функцыянаваць, калі не мае этычнага кампанента», — падкрэслівае ў сваім лісце Святы Айцец. |