Пасланне «Urbi et Orbi» Яго Святасці Бэнэдыкта XVI на Вялікдзень 2009 г. |
Святы Айцец |
16.04.2009 19:51 |
Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце! Гэтае прадказанне мы знаходзім у самым сэрцы евангельскага паслання. З моцай абвяшчае яго св. Павел: «А калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная». І дадае: «І калі мы спадзяёмся на Хрыста толькі ў гэтым жыцці, то мы самыя няшчасныя сярод людзей» (пар. 1 Кар 15, 14.19). У велікодную раніцу ўвесь свет напаўняе новая вясна надзеі. З гэтага дня распачынаецца нашае ўваскрашэнне, бо Пасха не азначае пэўную гістарычную хвіліну, але пачатак новага стану: Езус уваскрос не для таго, каб жывая памяць засталася ў сэрцах Яго вучняў, але таму, што Ён сам жыве ў нас, і ў Ім мы ўжо можам смакаваць радасць вечнага жыцця. Але менавіта сёння радаснае абвяшчэнне ўваскрасення Пана з’яўляецца адказам на пытанне скептыкаў, пра што чытаем у Кнізе Эклезіяста: «Ці бывае нешта, аб чым кажуць: „Глядзі, вось штосьці новае“?» (пар. Экл 1, 10). Так, Велікоднаю раніцай усё аднавілася. «Mors et vita, duello conflixere mirando:dux vitae mortuus, regnat vivus» («Смерць і жыццё сустрэліся на незвычайным паядынку: Пан жыцця памёр, але цяпер Ён жывы і трыумфуе»). Надзвычайная вестка! Адна гэтая вестка змяняе існаванне таго, хто яе прымае, як гэта адбываецца са святымі. Так, напрыклад, здарылася са св. Паўлам. Яго вучэнне і прыклад пабуджаюць шукаць Пана Езуса, заахвочваюць нас аддаваць сябе Яму, бо пачуццё пустаты, якое атручвае чалавецтва, было пераможана святлом і надзеяй, якія вынікаюць з уваскрасення. Сапраўднымі і рэальнымі з’яўляюцца словы псальма: «Нават змрок не будзе цёмным для Цябе, а ноч будзе яснай, як дзень» (пар. Пс 138, 12). Цяпер не пустата агортвае ўсё існае, але любячая прысутнасць Бога. Нават валадарства смерці стала свабодным, бо і ў «пекла» дайшло слова жыцця праз подых Духа (пар. Пс 138, 8). Афрыка пакутуе ад цяжкіх і працяглых канфліктаў, пра якія часам забываюцца, якія нібы аслабелі, але ад якіх не перастаюць «крываточыць» яе народы, а колькасць дачок і сыноў, якія церпяць ад голаду, нястачы і хваробы, павялічваецца. Такое ж пасланне я прамоўлю ў Святой Зямлі, куды з вялікай радасцю накіруюся праз некалькі тыдняў. Складанае, але неабходнае паяднанне, якое ў будучым можа стаць гарантыяй усеагульнай упэўненасці у мірным суіснаванні, не зможа стаць рэальнасцю без аднаўлення намаганняў, накіраваных на вырашэнне ізраільска-палесцінскага канфлікту. Затым са Святой Зямлі мой позірк накіруецца на краіны Блізкага Усходу і ўвесь свет. У час глабальнага недахопу ежы і фінансаў, у час старых і новых формаў беднасці, кліматычных зменаў, насілля і цярпення, якія змушаюць многіх пакідаць радзіму ў пошуках лепшага жыцця, терарызм усё больш прыгнятае, што выклікае страх перад навядомым «заўтра». Важна адкрыць перспектывы, каб даць надзею. Няхай ніхто не адступае ў гэтай мірнай барацьбе, распачатай з уваскрасення Хрыста, які — я паўтараю — шукае мужчын і жанчын, якія дапамагалі б нагадваць пра Яго перамогу той жа самай зброяй — зброяй справядлівасці і праўды, міласэрнасці, прабачэння і любові. Сёння Касцёл спявае — «Гэта ёсць дзень, які даў нам Пан», — і запрашае ўсіх далучыцца да вялікай радасці. Сёння Касцёл моліцца, просіць Марыю, Зорку Надзеі, каб вяла чалавецтва да надзейнага порта збаўлення, якім з’яўляецца Сэрца Хрыста, Велікодная Ахвяра, Ягнё, якое «збавіла свет», Нявінны, які «паяднаў нас, грэшных, з Айцом». Табе, Валадар і Пераможца, Табе, Укрыжаваны і Уваскрослы, мы з радасцю спяваем «Аллелюя»! |