Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікае сведчыць пра ўваскрослага Хрыста
Святы Айцец
15.04.2009 17:54

Сёння, 15 красавіка 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў усіх хрысціянаў з вераю прыняць уваскрослага Хрыста, Яго Евангелле, а таксама абвяшчаць іншым галоўныя праўды аб збаўленні.

У сваёй катэхезе Пантыфік адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста было здарэннем гістарычным, рэальным, пра якое казаў не адзін аўтарытэтны сведка. Папа падкрэсліў, што ўваскрасенне не было для Езуса вяртаннем да папярэдняга жыцця, але было ўступленнем у жыццё цалкам новае, якое датычыць таксама чалавека, усёй чалавечай сям’і, гісторыі і сусвету.

У гэтай перспектыве, як адзначыў Святы Айцец, уваскрасенне Езуса з’яўляецца нашай моцнай надзеяй, яно асвятляе ўсё нашае зямное пілігрымаванне, а таксама тлумачыць таямніцу цярпення і смерці. «Вера ў Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага з’яўляецца цэнтрам ўсяго евангельскага паслання, цэнтральным фрагментам нашага вызнання веры, з’яўляецца нашай надзеяй, бо ўказвае на нашую будучыню», — сказаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.