Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ атрымаў найвышэйшую ступень адзнакі Ордэна Рыцараў Гробу Пана |
Святы Айцец
|
16.04.2009 16:01 |
Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ стаў кавалерам ланцуга Ордэна Рыцараў Гробу Пана. Гэта самая высокая ступень адзнакі, якая прысвойваецца духоўным і свецкім асобам асаблівага рангу. Цырымонія ўручэння адбылася 15 красавіка 2009 г. у рымскім палацы Della Rovere каля Ватыкана.
Ордэн Рыцараў Гробу Пана ўзнік у Іерусаліме падчас першага крыжовага паходу (1099 г.). Яго членамі першапачаткова з’яўляліся рэгулярныя канонікі, ахоўнікі Гробу Пана.
У 1847 г. рашэннем Апостальскай Сталіцы Ордэн быў адроджаны як таварыства ў асноўным свецкіх асобаў. Галоўная яго мэта — падтрымка хрысціянаў у Святой Зямлі, а таксама Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма. Узначальвае Ордэн кардынал Джон Патрык Фоўлі, былы старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Вялікім прыёрам з’яўляецца Патрыярх Іерусаліма лацінскага абраду (сёння — арцыбіскуп Фуад Туаль).
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.