Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёю АБСЕ
Святы Айцец
17.04.2009 17:02

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 15 красавіка 2009 г. даў прыватную аўдыенцыю старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Марка Перэна дэ Брышамбо.

З 1975 г. Ватыкан з’яўляецца членам АБСЕ, заснавай у Хельсінках 56-ю дзяржавамі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Цэнтральнай Азіі.

Падчас сустрэчы з Папам было закранута пытанне рэлігійнай талерантнасці ў краінах — удзельніцах АБСЕ. У апошнія гады Апостальская Сталіца неаднаразова выказвала неспакой па прычыне актаў дыскрымінацыі і недахопу талерантнасці ў адносінах да хрысціянаў у дадзеных краінах.

Упершыню ў сакавіку 2009 г. АБСЕ арганізавала ў Вене (Аўстрыя) канферэнцыю на тэму: «Недахоп талерантнасці і дыскрымінацыі хрысціянаў». У ёй удзельнічала звыш 60 прадстаўнікоў ад дзяржаваў, універсітэтаў і кансультацыйных фірмаў. У межах АБСЕ былі таксама прыняты ініцыятывы супраць актаў неталерантнасці да вызнаўцаў ісламу і юдаізму.

У аўторак 15 красавіка Марк Перэн дэ Брышамбо сустрэўся таксама з адказным па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.