Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя |
Святы Айцец |
21.04.2009 20:28 |
![]() Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі падчас Пантыфікату Яна Паўла II уваходзіў у склад Кангрэгацыі Веравучэння, якая з’яўляецца часткай Рымскай Курыі. У той час прэфектам кангрэгацыі быў кардынал Ёзаф Ратцынгер, цяперашні Папа Бэнэдыкт XVI. Новаабраны старшыня ватыканскага ведамства прымаў удзел у напісанні Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, супрацоўнічаў з польскай секцыяй Ватыканскага радыё, з’яўляўся прафесарам эклезіялогіі Люблінскага каталіцкага універсітэта і Універсітэта імя Стэфана Вышынскага ў Варшаве. У 2002 г. Ян Павел II прызначыў яго біскупам Радомскім. Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі стаў трэцім старшынёй Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, створанай у 1985 г. Паводле матэрыялаў Zenit.org |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.