Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: сучасны глабальны эканамічны крызіс з’яўляецца вынікам хцівасці |
Святы Айцец |
22.04.2009 19:48 |
«Сучасны глабальны эканамічны крызіс з’яўляецца вынікам хцівасці», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 21 красавіка 2009 г. у Ватыкане. Катэхезу ў гэты дзень Папа прысвяціў постаці св. Амброзія Аутперта, бэнэдэктынца з VIII ст. Нават там, дзе «палітычная інструменталізацыя, нацыяналізм (...) сказілі сапраўднае аблічча Касцёла, трэба яго адкрываць», — пераконваў Святы Айцец. На думку Пантыфіка, св. Амброзій змог зразумець, што значыць быць хрысціянінам: «Жыць Божым словам, уступіць у адхлань таямніцы, даць новае жыццё Божаму слову і ахвяраваць сваё цела, каб удыхнуць у яго новае жыццё ў наш час». «Бога нельга пазнаць рэальна, толькі любоў дасягае Яго і дазваляе перажываць таямніцу Касцёла сёння, у наш час», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. Папа нагадаў, што св. Амброзій Аутперт з’яўляецца аўтарам тэалагічнага трактата, у якім апавядаецца пра згубныя наступствы хцівасці. Пануючы ў свеце крызіс, як адзначыў Пантыфік, з’яўляецца доказам таго, што менавіта «хцівасць з’яўляецца крыніцаю ўсіх заганаў і ўсялякага зла» — як паасобных людзей, так і ўсяго грамадства. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.