Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская біблійная камісія распрацоўвае дакумент пра натхнёнасць Святога Пісання
Святы Айцец
22.04.2009 21:10
У гэтыя дні ў Ватыкане адбываецца штогадовая Пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай дакумента пра натхнёнасць Святога Пісання. Гэтая тэма была прапанавана папскім біблістам падчас мінулагодняга Сіноду Біскупаў.

«Гэтая тэма надзвычай складаная, бо тут мы павінны працаваць не толькі з гістарычным і літаратурным аспектамі Святога Пісання, але таксама з аспектам звышнатуральным, — адзначыў прафесар Люблінскага каталіцкага універсітэта кс. Хенрык Вітчык. — Больш за тое, гэта праблема датычыць не толькі паасобных кніг, але іх збору, які прафесійна называецца канонам. Сёння гэта надзвычай актуальная праблема, бо мы маем дачыненне да так званай трэцяй даследчай плынню адносна гісторыі Езуса, даследчыкі якой сцвярджаюць, што для разумення, напрыклад, асобы Езуса з Назарэта не дастаткова браць пад увагу толькі кнігі Новага Запавету, але таксама добра (...) браць пад увагу ўсе іншыя кнігі, якія захаваліся з І і ІІ стагоддзяў».

На 23 красавіка гг. запланавана сустрэча Папскай біблійскай камісіі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.