Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Ламбардзі пра візіт Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю ў кантэксце каталіцка-габрэйскіх адносінаў |
Святы Айцец |
22.04.2009 21:07 |
«Святы Айцец накіроўваецца ў Святую Зямлю, нягледзячы на пануючыя там канфлікты, не дзеля таго, каб выказаць абыякавасць да трагічнай сітуацыі і вельмі цяжкіх цярпенняў. Яго падарожжа з’яўляецца выразам надзеі», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Па словах кіраўніка ватыканскага ведамства, Бэнэдыкт XVI, па прыкладзе сваіх папярэднікаў — Паўла VI і Яна Паўла ІІ — кіруецца жаданнем здзейсніць пілігрымку ў зямлю, якую любіць кожны веруючы — і хрысціянін, і габрэй. Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі таксама закрануў пытанне перамоваў паміж Апостальскай Сталіцай і ўрадам Ізраіля. Іерарх адзначыў, што ў сувязі з падрыхтоўкай да папскага візіту ў Святую Зямлю перамовы паскорыліся. «Аднак было б занадта рана гаварыць пра тое, што прынята рашэнне, якое задавальняе ўсіх», — дадаў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.