Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Рэнато Марціно: 29 чэрвеня будзе апублікавана сацыяльная энцыкліка Бэнэдыкта XVI |
Святы Айцец |
23.04.2009 19:23 |
Кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, старшыня Папскай рады «Iustitia et pax», абвясціў дату публікацыі сацыяльнай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Плануецца, што гэта адбудзецца 29 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла. Паводле ватыканскай прэсы, кардынал Рэнато Марціно з’яўляецца адным з супрацоўнікаў Папы ў напісанні энцыклікі, якая ўбачыць свет пад назвай «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Сёння старшыня ватыканскага ведамства прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму «Этычныя каштоўнасці і інтэгральнае развіццё асобы ў час глабалізацыі», якая праходзіць у Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Падчас свайго выступлення іерарх заклікаў каталіцкія таварыствы і свецкіх вернікаў да ўмацавання культуры законнасці і барацьбы з усялякімі праявамі карупцыі, якая супярэчыць прынцыпам справядлівасці. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.