Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве |
Святы Айцец |
27.04.2009 18:29 |
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Падрабязнасці падпісання дакумента абмяркоўваліся сёння, 27 красавіка 2009 г., падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных справаў, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь пры Апостальскай Сталіцы Сяргей Алейнік. Па словах Сяргея Алейніка, бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў такіх галінах, як навука, культура, архіўная і бібліятэчная справа. Кардынал Тарчызіо Бэртонэ выказаў задавальненне развіццём двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама падзякаваў беларускаму лідэру за садзейнічанне Рыма-каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі. Паводле матэрыялаў БелТА |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.