Паведамленне прэс-службы Святога Пасаду |
Святы Айцец |
27.04.2009 20:47 |
Сёння раніцай Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы ў суправаджэнні міністра замежных справаў Сяргея Мартынава сустрэўся з Дзяржаўным Cакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту. Падчас размоваў, якія прайшлі ў пазітыўнай атмасферы, былі закранутыя пытанні адносна сувязі паміж вераю і розумам, а таксама міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу. Акрамя таго былі абмеркаваны такія міжнародныя тэмы, як спрыянне міру і сапраўднаму развіццю чалавецтва, а таксама пытанні ўнутранага жыцця краіны, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і перспектывы паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва. Нарэшце, было адзначана мірнае суіснаванне, якім характарызуюцца адносіны паміж каталіцкай і праваслаўнай супольнасцю, а таксама з іншымі веравызнаннямі. |