Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў прынялі ўдзел у сустрэчы, прысвечанай душпастырству турыстаў |
Святы Айцец |
30.04.2009 17:00 |
Пра выклікі сучаснасці, звязаныя з сённяшнім турызмам, а таксама пра яго рэлігійнае вымярэнне з 29 па 30 красавіка 2009 г. дыскутавалі ў Ватыкане ўдзельнікі сустрэчы, прысвечанай душпастырству турыстаў. Арганізатарам сустрэчы з’яўляецца Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Як адзначае яе сакратар арцыбіскуп Агостыно Маркетто, сустрэча мела гістарычнае значэнне, а дата яе правядзення была абрана не выпадкова. «На 30 красавіка прыпадае 40-я гадавіна першых душпастырскіх указанняў «Peregrinans in terra», якія датычаць турызму. Хочам выкарыстаць дадзеную нагоду для прэзентацыі публікацыі, апрацаванай Апостальскай Сталіцай на тэму душпастырства турызму, пачынаючы з 1952 г. да сённяшняга дня», — адзначыў арцыбіскуп Маркетто. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 еўрапейскай краіны. Паводле статыстычных дадзеных, у 2008 г. з 924 млн. турыстаў Еўропу наведалі 488 млн. чалавек. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.