Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў эпідэміі грыпу ў Мексіцы |
Святы Айцец |
04.05.2009 16:36 |
Бэнэдыкт XVI звярнуўся са словамі падтрымкі да ахвяраў эпідэміі грыпу ў Мексіцы і іншых краінах свету. Святы Айцец заклікаў мексіканскіх католікаў да малітвы ў гэтыя цяжкія хвіліны і запэўніў, што Бог дапаможа перамагчы ўсе цяжкасці. «Я жадаю выказаць сваю блізкасць і запэўніць у малітве за ахвяраў грыпу, з якім сутыкнулася Мексіка і іншыя краіны. Дарагія браты мексіканцы, трывайце моцна ў Пану. Ён дапаможа вам перамагчы гэтыя цяжкасці. Заклікаю вас да малітвы ў сем’ях у хвіліны гэтага выпрабавання. Маці Божая Гвадэлупская заўсёды з вамі і аберагае вас», — сказаў Пантыфік на іспанскай мове падчас малітвы «Regina Caeli» 3 мая 2009 г. на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.