Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан: XV Пленарная сесія Папскай акадэміі грамадскіх навук
Святы Айцец
05.05.2009 16:09

«Годнасць асобы і правы чалавека» — так вызначыў Святы Айцец тэму XV Пленарнай сесіі Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая адбывалася ў Ватыкане з 1 па 5 мая 2009 г.

Пры гэтым Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Касцёл заўсёды абвяшчаў асноўныя правы чалавека, які створаны на вобраз і падабенства Бога. Чалавек патрабуе надзеі і любові, якія можна знайсці толькі ў Стварыцелі. Менавіта яны вядуць чалавека да ўдзелу ў справядлівасці і дабрыні Бога.

«Для хрысціянаў, якія пастаянна просяць Бога: „Хлеба штодзённага дай нам сёння“, — страшным з’яўляецца той факт, што адна пятая чалавецтва па-ранейшаму церпіць голад. Забеспячэнне належнага харчавання, а таксама ахова такіх жыццёванеабходных рэсурсаў, як вада і энергія, патрабуюць ад усіх міжнародных кіраўнікоў гатоўнасці да супрацоўніцтва ў добрай веры. Яны павінны паважаць асноўныя правы чалавека, распаўсюджваючы салідарнасць з найслабейшымі рэгіёнамі і народамі нашай Зямлі як найбольш паспяховую стратэгію ліквідацыі грамадскіх няроўнасцяў паміж краінамі і грамадскасцю, а таксама для ўзмацнення паўсюднай бяспекі», — адзначыў Святы Айцец.




 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.