Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі: папская пілігрымка ў Святую Зямлю — акт вялікай надзеі і адвагі
Святы Айцец
05.05.2009 16:32
Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ адзначыў, што папская пілігрымка ў Святую Зямлю «з’яўляецца актам надзеі і даверу Папы, які зможа далучыцца да будавання супакою і паяднання».

«Мне здаецца, што гэта даволі адважнае рашэнне. Думаю, што ў часы крызісу ў Сектары Газа многія з нас задавалі сабе пытанне: адбудзецца гэтая пілігрымка ці не. Тое, што яна была пацверджана, з’яўляецца цудоўным сведчаннем зацікаўленасці ў абвяшчэнні паслання супакою і паяднання таксама ў складаных сітуацыях», — падкрэсліў кс. Фэдэрыко.

У Святую Зямлю Пантыфіка будуць суправаджаць кардынал Леанардо Сандры (прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў), кардынал Вальтэр Каспер (старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству) і кардынал Жан-Луі Таран (старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.