Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі пра карыстанне Інтэрнэтам |
Святы Айцец |
05.05.2009 20:01 |
«Касцёл разумее, што Інтэрнэт з’яўляецца важным сродкам масавай інфармацыі. Аднак маруднасць у яго выкарыстанні — гэта знак таго, што мы з’яўляемся супольнасцю звычайных людзей», — лічыць кс. Джузэппэ Скоцці, сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. На думку сакратара ватыканскага ведамства, разуменне такога феномену як Інтэрнэт суправаджаецца пэўнымі стэрэатыпамі. Лічыцца, напрыклад, што ён дасягальны толькі ў Еўропе. Аднак найбольшая колькасць карыстальнікаў Інтэрнэта налічваецца ў Кітаі, штодзень павялічваецца іх колькасць таксама ў арабскіх краінах. Прыкладам дынамічнага развіцця Інтэрнэт-рынку з’яўляецца Нігерыя (Цэнтральная Афрыка). Ксёндз Джузэппэ Скоцці нагадаў, што ватыканскія інтэрнэт-старонкі лічацца крыніцамі інфармацыі пра вучэнне Касцёла. Штодзень іх наведваюць 8–10 мільёнаў карыстальнікаў Інтэрнэта. Варта адзначыць, што ў хуткім часе пасля смерці папы Яна Паўла ІІ колькасць наведвальнікаў гэтых старонак павялічылася з 4 да 100 мільёнаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.