Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра матэрыяльнае вымярэнне веры |
Святы Айцец |
06.05.2009 20:18 |
Сёння, 6 мая 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу, якую прысвяціў постаці і навучанню святога Яна Дамаскіна. Папа нагадаў, што гэты святы з’яўляецца апекуном іканапісцаў і студэнтаў-тэолагаў. Святы Ян Дамаскін нарадзіўся каля 650 г. у Дамаску (Сірыя) у хрысціянскай сям’і. Як адзначыў Пантыфік, святы Ян, быў актыўным душпастырам, пра што сведчаць яго гаміліі. У часы святога Яна існавалі тэалагічныя спрэчкі адносна таго, ці можна ўшаноўваць выявы Хрыста і святых. Святы Ян Дамаскін падкрэсліваў, што адзінаю сапраўднаю навінаю ў свеце з’яўляецца той факт, што Бог стаў Чалавекам, стаў матэрыяльным і бачным. «Святы Ян Дамаскін указаў таксама на розніцу паміж адарацыяй, праз якую трэба пакланяцца толькі Богу, і ўшанаваннем абразоў, якія могуць дапамагчы хрысціянам у сузіранні таго, каго прадстаўляе абраз. Гэта праўда, што Стары Запавет забараняў стварэнне абразоў. Аднак ад хвіліны ўцелаўлення Бога ў Езусе і прыняцця постаці бачнай, матэрыяльнай, матэрыя здабыла новую годнасць, — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI. — Цяпер матэрыя служыць знакам і сакрамэнтам нашай сустрэчы з Богам. Прымаючы ўдзел у сакрамэнтах, ушаноўваючы абразы, калі мы чынім гэта ў веры і моцы Духа Святога, яны становяцца для нас сапраўднымі сродкамі ласкі». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.